Світшот «Miensk - stalica BNR»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 45.00 руб.

Purchase


Апісанне

Світшот з аўтарскім малюнкам, прымеркаваным да святкавання Дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. 

Месцам пасяджэнняў урада БНР стаў Менск, які на той момант з’яўляўся адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху. Статус сталіцы Менск атрымаў упершыню як горад, які знаходзіўся прыкладна ў цэнтры тэрыторыі, населенай беларусамі. Сталіцай БНР Мінск прабыў нядоўга. Ужо 1 студзеня 1919 года адбылося абвяшчэнне ССРБ са сталіцай ў Смаленску. Аднак Смаленск пратрымаўся толькі чатыры дні. Ужо пятага студзеня Мінск зноў становіцца сталіцай – на гэты раз Беларусі Савецкай. 

Менск упершыню стаў сталіцай сучаснай беларускай дзяржаўнасці менавіта пры БНР. Рашэнне змяніць назву сталіцы з Менска на Мінск прыняла 2-ая сесія ВС БССР 29 ліпеня 1939 года.

Мадэль: унісэкс.
Колеры: шэры і графіт.
Склад: 100 % бавоўна.
Нанясенне друку: шаўкаграфія.

Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Вам можа спадабацца