Сайт запрацаваў! Можна замаўляць праз сайт!

27 снежня 2018 г.
Сябры, ад сёння прымаем замовы праз наш сайт.

Можна зарэзэрваваць тавар на краму - з аплатай пры атрыманні, ці аплаціць праз сайт карткай ці праз АРІП, а ў краме на Незалежнасці, 58 проста забраць.

У Менску магчымая дастаўка кур'ерам (бясплатна пры замове ад 30 рублёў, інакш 5 руб), таксама ў Менску і па ўсёй Беларусі даступная дастаўка Белпоштай.

Для замоў па-за межы Беларусі да 2 кг дастаўка разлічваецца адразу (можна заплаціць праз сайт і чакаць сваю замову), калі замаўляеце болей за 2 кг сайт прыме ў вас замову, але рахунак на аплату з дакладнай сумай мы дашлём вам на e-mail крышачку пазней.

Прыемных набыткаў!