+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Як праходзіць замова праз сайт

Сябры, прымаем замовы праз наш сайт!

Любую рэч на сайце можна кінуць у кошык, аформіць замову, аплаціць і забраць яе самастойна (пасля пацверджання) на нашым офісе ў цэнтры горада па адрасу: г. Менск, вул. Веры Харужай, 3 (ст. метро «Плошча Якуба Коласа», побач з ГЦ «Сілуэт»). Час працы пункту самавываза: буднія дні 17.00-19.00, субота 13.00-18.00, нядзеля выходны.

У Менску магчымая дастаўка кур'ерам (бясплатна пры замове ад 50 рублёў, інакш 7 руб). Таксама ў Менску і па ўсёй Беларусі дасяжная дастаўка Белпоштай (перасылка па Беларусі ад 3 руб.).

Для замоў па-за межы Беларусі афарміць і (пры жаданні) аплаціць замову можна адразу, кошт дастаўкі  разлічваецца пасля фармавання пасылкі і падліку яе вагі (кошт перасылкі залежыць ад вагі і краіны, куды яна накіроўваецца). Рахунак на аплату з дакладнай сумай дастаўкі/замовы+дастаўкі мы дашлем Вам на e-mail крышачку пазней.

Прыемных набыткаў!