Андрусь Горват. Радзіва «Прудок»: дзённік

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 20.00 руб.

Purchase


Апісанне

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўтар гэтай кнігі - чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.

Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.

Гэтая кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Выдавецтва: Медысонт.
Афармленне: мяккая вокладка.
Мова: беларуская.
Жанр: дзённік.
Памер: 14,5*20 см.

Колькасць старонак: 248.
Год выдання: 2017.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі