Маша Чаракова. Смелая дзяўчынка

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 12.00 руб.

Purchase


Апісанне

Аўтаркі гэтай казкі, Маша Чаракова і Марта Чарнова - дзве беларускі, заснавальніцы праекта і аднайменнай кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!». Гэта пацешны даведнік па асаблівасцях беларусаў і іх краіны. Пасля таго, як праект і кніга набылі вялікую папулярнасць сярод чытачоў (кніга ўвайшла ў спіс бестсэлераў 2016 года), дзяўчынкі вырашылі працягнуць пісаць для беларусаў, дапамагаючы ім усвядоміць сваю адметнасць і ўнікальнасць. 

Гэта гісторыя маленькай дзяўчынкі, якая адважылася на захапляльныя прыгоды дзеля таго, каб даказаць сваім сябрам, што вырашае не сіла, а смеласць. Яна заснавана на старой беларускай казцы. 

Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, аўтары перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. 

Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога - папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.

Выдавецтва: Попурри.
Вокладка: цвёрдая.
Мовы: беларуская і англійская.
Памер: 20,5*24,0 см.
Колькасць старонак: 32.
Узрост: 6-12 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.