Часопіс «Наша гісторыя». № 8-2019

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 5.50 руб.

Purchase


Апісанне

Наша гісторыя. 2019. № 8. Князь Ігар & Co.

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2019. – 96 с.
Памеры: 20,5*29,0 см.

У гэтым нумары:

Князь Ігар & Co.: Русь як гандлёвая карпарацыя, якая займалася аптовымі пастаўкамі рабоў.

Вікінгі - людзі спецыфічных заняткаў.

«Ліхім жывешы, літвой арэшы»: рабства на Русі. Піша кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

Торвальд, які (не) хрысціў Полацк.

Як мы ў Шклове адбудавалі ратушу… Школьнікі Лучына знайшлі гарпун… Вучу мову па вашым часопісе...

«Гэта маглі быць дзясяткі Чарнобыляў». Ядзерная зброя Беларусі: колькі было, як не стала. Піша Ягор Лебядок.

Ялта: як вялікія дзяржавы дзялілі Еўропу. Розныя мэты, розная логіка, але ўсё залежала ад сілы.

Паноптыкум: як у Крычаве нарадзілася адна з найбольш арыгінальных ідэй брытанскай філасофіі. Піша Сяргей Астанковіч.

Цывілізацыя мяняе адрас. Як людзі шукалі за акіянам долары і свабоду. Піша Андрэй Вашкевіч.

«Шпіёнская сетка». Як вясковыя інтэлігенты з Берштаў процістаялі польскай уладзе. Піша доктар гістарычных навук Сяргей Токць.

Чыя ўлада - таго і час. Аб прыгодах беларускага календара піша доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава.

Дзеля чаго Чэхаў паехаў на Сахалін. Ганна Севярынец піша пра тое, як расійскі класік змяніў сваё жыццё - і жыццё тых, хто апынуўся «на дне».

Одры Хэпбёрн. Зоркі часам не бачаць уласнага святла.

«Расстралялі іх. Усё роўна толку не будзе з гэтых малых». Як нямецкія спецслужбы выкарыстоўвалі дзяцей-дыверсантаў. Піша кандыдат гістарычных навук Святаслаў Кулінок.

Пах чабаровы. Духмяная расліна, якая стала сімвалам. Піша доктар гісторыі Алесь Белы 
Картаплянікі. Сямейны рэцэпт з татарскімі каранямі.

Кісель. І сон па раскладзе. Як жыў апошні кароль Рэчы Паспалітай пры канцы жыцця.

Ці бамбілі савецкія самалёты ўжо вызвалены Мінск?

Палёт італьянца ў Беларусі. Загадку разгадаў падпалкоўнік Мікалай Кавалёў.

Апошні вампір. Вызваленне.

Пластыляндыя. На Танаку нападаюць разбойнікі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.