Чорная гарбата «Шалёныя дажынкі» з мускатам і журавінамі

There is no image yet
Кошт: 15.00 руб.
Вага: 0.060 kg

Purchase


Апісанне

«PІ i MAR» - першая ў Беларусі мануфактура па купажу гарбаты, якая стварае прадукт з натхненнем ад твяных збораў, якія рыхтавалі на нашай зямлі продкі, пераймаючы веды пра смак і карысці нашых траў, кветак, прыпраў і дадаючы цікавыя інгрэдыенты, з якімі нас на працягу многіх гадоў знаёмяць розныя краіны, рэгіёны і культуры!

«PІ i MAR» выбірае якасны, буйналіставы чай і надзяляе яго радасцю, цеплынёй і індывідуальнасцю, узбагачаючы яго натуральнымі эфірнымі алеямі, кветкамі, травой, ягадамі і садавінай, спецыямі.

Кожны букет - гэта ўнікальная гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу, маленькі аповяд і зборны вобраз Беларусі.

Чорная гарбата «Шалёныя дажынкі» з мускатам і журавінамі.

Дажынкі сёння - дзяржаўная народная забава, яскравая і горкая адначасова. Дзе радасць і сум, імпэт і стомленасць, лютасць перамогі і праклёны ўсім «багам» зліваюцца ў адзіную на ўвесь свет, простую і зразумелую беларускую песню...

Склад: чай чорны буйналіставы - 57 %, журавіны - 16 %, мускат - 8 %, глог - 5 %, кумкват (мандарынавы цукат) - 5 %, бруснічны ліст - 4 %, гібіскус - 2 %, шалфей - 2 %.

Маса нета: 60 г.

Зроблена ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.