Чорная гарбата «Палескі рабінзон» з кедравым арэхам і барбарысам

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 3.50 руб.
Вага: 0.006 kg

Purchase


Апісанне

«PІ i MAR» - першая ў Беларусі мануфактура па купажу гарбаты, якая стварае прадукт з натхненнем ад твяных збораў, якія рыхтавалі на нашай зямлі продкі, пераймаючы веды пра смак і карысці нашых траў, кветак, прыпраў і дадаючы цікавыя інгрэдыенты, з якімі нас на працягу многіх гадоў знаёмяць розныя краіны, рэгіёны і культуры!

«PІ i MAR» выбірае якасны, буйналіставы чай і надзяляе яго радасцю, цеплынёй і індывідуальнасцю, узбагачаючы яго натуральнымі эфірнымі алеямі, кветкамі, травой, ягадамі і садавінай, спецыямі.

Кожны букет - гэта ўнікальная гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу, маленькі аповяд і зборны вобраз Беларусі.

Чорная гарбата «Палескі Рабінзон» з кедравым арэхам і барбарысам. 

«Скажу, што наша становішча ў тысячу разоў лепшае, чым у тых, хто трапіў на пустынны і бязлюдны востраў сярод акіяна. А мы не раз зайдросцілі ім, калі чыталі пра гэта ў кнігах» (Янка Маўр).
Раім да гэтай гарбаты вашу ўлюбёную кнігу пра прыгоды ў дзікай прыродзе або кампанію сяброў і гутаркі-расказы да самай раніцы.

Склад: чай чорны буйналіставы - 57 %, кедравы арэх - 11 %, яблык - 9 %, барбарыс чырвоны - 5 %, журавіны - 7 %, глог - 4 %, перац ружовы - 2 %, ягады годжы - 2 %, кардамон - 2 %, ядловец - 2 %.

Маса нета:
на 2 персоны – 5-6 г.

Зроблена ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.