Ларыса Геніюш. Лісты ўнукам. Без цэнзуры

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 29.00 руб.

Purchase


Апісанне

Выданне ўнікальнай дзіцячай кнігі Ларысы Геніюш без цэнзуры.

У кнізе змешчаны 53 непублікаваныя раней дзіцячыя вершы паэткі, а таксама ўсе раней выдадзеныя без савецкай цэнзуры. Гэта самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, упершыню друкуюцца яе малюнкі і прыватныя лісты ўнукам. Гэтыя лісты - узор таго, як трэба выхоўваць дзяцей беларусамі. У кнізе надрукаваныя лісты і паштоўкі, якія ўнукі слалі ў адказ.

Ідэя выдаць кнігу прыйшла ў размове з Міхасём Геніюшам - унукам паэткі, які жыве ў Беластоку. Менавіта Міхасю Ларыса Антонаўна прысвяціла кнігу «Казкі для Міхаські», якая выйшла ў 1972 годзе.

«Лісты ўнукам» складаюцца з наступных частак:

1. Прадмова Міхася Геніюша.
2. Прадмова ўкладальніка.
3. Ненадрукаванае (53 новыя вершы).
4. «Казкі для Міхаські» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
5. «Добрай раніцы, Алесь!» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
6. «Ластаўка» (кніжныя варыянты + аўтарскія варыянты).
7. Лісты ўнукам З АЎТАРСКІМІ МАЛЮНКАМІ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ і лісты ўнукаў.
8. Паслямова Дануты Бічэль.
9. Здымкі (некаторыя надрукаваныя ўпершыню).

Кніга мае цвёрдую вокладку, каляровы друк.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.