Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 30.00 руб.
Вага: 0.200 kg

Purchase


Апісанне

Снуд, труба або хамут - гэта шалік, што замкнёны ў калачык, практычная, цёплая і прыгожая рэч. Шалік мае арнаментальную вязку з класічнымі беларускімі матывамі і носіць гучнае імя паганскага бога Зюзі.

Зюзя - бог зімы ў беларускай міфалогіі, персанаж блізкі да Дзеда Мароза і Санта-Клаўса. Паводле паданняў, Зюзя ўяўляецца як дзед з доўгай барадой, які жыве ў лесе
, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым расхрыстаным кажусе. У руцэ трымае вялікую жалезную булаву - доўбню. Ад яго подыху ўзымаецца завіруха і мяцеліца.

«Зюзець» па-беларуску значыць «мерзнуць», «калець ад марозу».

Адзенне ад крамы «МОЙ МОДНЫ КУТ».

Мадэль: унісэкс.
Колер: шэра-бела-сіні.
Склад: 30 % воўны, 70 % ПАН.
Памер: 65*60 см.
Ідэя і распрацоўка: ММКут.

Шалік не колецца і не скочваецца, шчыльна прылягае да шыі. Можна насіць асобна ці ў камплекце з такой жа шапкай.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Вам можа спадабацца