1514. Эпічная настольная гульня

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 36.00 руб.

Purchase


Апісанне

1514. Эпічная настольная гульня. Прывядзіце сваё войска да перамогі!

Настольная гульня распрацавана студыяй Pras.by паводле падзеяў 8 верасня 1514 года - бітвы войскаў Вялікага Княства Літоўскага з войскамі Маскоўскага княства, якая скончылася перамогай войскаў ВКЛ.

Як вядома, 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі войскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Оршай. 

Набор гульні змяшчае:
▪ Гульнявое поле
▪ Трыццаць чырвоных картак з загадамі
▪ Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
▪ Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
▪ Тры фігуркі літвінскіх войскаў
▪ Кубік
▪ Правілы
▪ Пах пораху і жаданне перамогі

Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках - чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: карткі з загадамі і карткі з дзеяннямі змяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасцях вайсковай справы сярэднявечча Усходняй Еўропы, але ўсё без указання асобаў і месцаў з мэтай зрабіць гульню больш універсальнай.

Механіка гульні наступная: гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з 3-х фігур - пяхота, артылерыя, кавалерыя - ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку, калі на чорным - чорную, і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы. У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца «бой» і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагеру).

Узрост: 6+.
Сярэдні час гульні: ~45 хвілін.
Колькасць гульцоў: 2, 4 або 6.
Мова: беларуская.
Памер:25*37 см.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі