Альбом «Брэст на старадаўніх картах і планах»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 56.00 руб.

Purchase


Апісанне

Адлік узросту Берасця вядзецца з 1017 года, калі горад быў узгаданы ў Наўгародскім летапісе. Але святкаванне 1000-годдзя Берасця праводзіцца у 2019-м, бо да апошняга часу лічылася, што назва горада ўпершыню сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў».

На карце Берасце, верагодна, упершыню адзначана ў 1154 годзе: маецца на ўвазе карта арабскага географа аль-Ідрысі. У кнізе прыводзяцца ўсе значныя карты рэгіёна да канца 18 стагоддзя, на якіх адзначаны горад. Цікава сачыць за тым, як мяняюцца ўяўленні пра наш край, удакладняюцца геаграфічныя каардынаты мястэчка.

Таксама ў альбоме змешчаны планы горада. На ранніх з іх можна ўбачыць размяшчэнне галоўных бажніц і замку, а таксама вайсковыя збудаванні: самыя старыя матэрыялы захаваліся як спадчына часоў аблогі Берасця шведамі ў 1657 годзе.

Пазнейшыя планы дэтальна паказваюць старое мястэчка на Бугу, прыведзены нават назвы даўнейшых вуліц. Выявы даюць уяўленне пра горад да часу яго разбурэння і пераносу на новае месца. Пабудова Брэсцкай крэпасці засталася па-за ўвагай аўтараў як тэма для асобнага даследавання.

Выдавецтва: РУП «Белкартаграфія».
Складальнікі: Ілля Андрэеў і Валянціна Андрэева.
Поўнакаляровы друк, цвёрдая вокладка, павялічаны фармат, 96 старонак.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі