Алесь Краўцэвіч. Гедымін (1316 – 1341). Каралеўства Літвы і Русі

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 16.00 руб.

Purchase


Апісанне

Нарыс, на беларускай i англiйскай мовах. / Hiedymin. (1316 – 1341). Kingdom of Lithuania and Rutenia. / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава ; пад агульнай рэдакцыяй Мiхася Скоблы ; мастак Iгар Гардзiёнак. – Мінск : выдавец Татарнiкава С. Ю., 2012. – 152 с. : іл. – (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania).

Нарыс з серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам.

Гедымін – сын вялікага князя Пукувера, брат вялікага князя Віценя. Дата нараджэння невядомая (мяркуецца, што нарадзіўся каля 1275 г.), скончыў жыццё каля 1340–1341 гг.

Пераняў вышэйшую ўладу каля 1316 г. пасля смерці брата. Выявіў надзвычайныя здольнасці дзяржаўнага дзеяча і дыпламата. Быў нетыповым сярэднявечным манархам – аддаваў перавагу дыпламатыі перад вайной. Дзеля дасягнення знешнепалітычных мэтаў эфектыўна выкарыстоўваў дынастычныя шлюбы сваіх дзяцей.

Больш чым удвая павялічыў тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Сабраў у адзінай дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці Беларусі: Панямонне, Берасцейшчыну, Турава-Піншчыну, Полаччыну і Віцебшчыну, што спры­чынілася да паспяховага этнагенезу сучаснага беларускага народу.

Значна ўзняў маестат уладара Літвы, здабыў прыжыццёвую славу і аўтарытэт далёка за межамі дзяржавы. Заснаваў вялікую дынастыю, якая больш двухсот гадоў кіравала некалькімі краінамі Сярэдне-Усходняй Еўропы.

Галоўная палітычная памылка: сваім тастаментам падзяліў дзяржаву між сынамі на вялікія ўдзельныя княствы, што прывяло да яе дэцэнтралізацыі і аслаблення.

ЗМЕСТ

Уступ
Пачатак гаспадарання
Дыпламатычны марш на Захад
Няўдалы каталік
Першы ліцвінска-польскі саюз
Кароль Літвы і Белай Русі
Выпрастаная спружына
Тэстамент Гедыміна
Заканчэнне
Асноўная літаратура

CONTENTS

Introduction
The beginning of the rule
A diplomatic march on the West
A might-have-been Catholic
The first Lithuanian-Polish union
King of Lithuania and White Ruthenia
The straightened spring
Hiedymin's testament
Conclusions
Literature

Выдавецтва: ІП Татарнікава С. Ю.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Мастак: Iгар Гардзiёнак.
Колькасць старонак: 152.
Памер: 22*29 см.
Мовы: беларуская і англійская.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.