Снэпбэк дзіцячы «Сапраўдны беларускі цмок»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 18.00 руб.

Purchase


Апісанне

Класічная дзіцячая бейсболка з выявай міфалагічнай беларускай пачвары - Цмока. На малюнку размешчаны тэкст: «Сапраўдны беларускі цмок. The real Belarusian dragon». На задняй частцы нанесены надпіс «Belarus».

Цмок на Беларусі - гэта міфалагічная істота ў выглядзе змея вялічэзных памераў, ад прыроды лянівага і маларухлівага. Ён можа быць як аднагаловым, так і мець іх да 12.

Зубы як нарогі, кіпцюры як сярпы, крылы як палашы! З белым у лусцы жыватом, даўжэзным хвастом, вушамі тырчком.

Беларускі Цмок чысцёха, ходзіць у лазню, мыецца штодня. Жыве ў балоце, а найчасцей - у возеры.

У Лепелі знаходзіцца помнік Цмоку, што быў зроблены паводле апавяданням У. Караткевіча. Жыве Лепельскі Цмок у мясцовым возеры.

Матэрыял: 100 % бавоўна.
Памер: дзіцячы, пластыкавая зашпілька.
Колеры: чырвоны і чорны.
Тып нанясення: сублімацыя.

Мы выкарыстоўваем бейсболкі чэшскай фірмы Cofee.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца