Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун (кампакт-дыск)

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 12.00 руб.

Purchase


Апісанне

Аўдыёкніга па аднаіменнай кнізе «Пакатун і Паляжун».

Гэта дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун - энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун - стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?

Пятнаццаць паэтычных гісторый пра радасці і пакуты супольнасці. Гісторыі з жыцця, якія дапамагаюць навучыцца называць розныя станы і пачуцці, што бываюць паміж людзьмі.

Рэплікацыя дыскаў метадам ліцця (завадская штампоўка), што гарантуе высокую якасць носьбітаў.

Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч.
Чытае Алесь Малчанаў.
Музыка і песня гурта ZUI.

Выдавецтва: Галіяфы.
Жанр: аўдыё-казка.
Афармленне: кампакт-дыск, цвёрдая вокладка.
Мова: беларуская.
Памер: 12,3*14 см.
Год выдання: 2018 г.
Узрост: 6+.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.