Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 21.00 руб.

Purchase


Апісанне

Пакатун і Паляжун - дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун - энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун - стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?

Пятнаццаць паэтычных гісторый пра радасці і пакуты супольнасці. Гісторыі з жыцця, якія дапамагаюць навучыцца называць розныя станы і пачуцці, што бываюць паміж людзьмі.

Ілюстрацыі Ферэны Бальхаўс.
Пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч.

Выдавецтва: Галіяфы.
Жанр: дзіцячая літаратура.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Мова: беларуская.
Памер: 20,5*27,5 см.
Колькасць старонак: 36.
Год выдання: 2018 г.
Узрост: 6+.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

16.06.2020 - 22:26:41
Спасибо издателям!
Очень трогательные истории о дружбе и близости. Можно дарить взрослым.