Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2020

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 5.50 руб.

Purchase


Апісанне

Наша гісторыя. 2020. № 3. Ленін і яго рэвалюцыя.

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2020. – 96 с.
Памеры: 20,5*29,0 см.

Выява Уладзіміра Леніна ў выкананні іконы поп-арту Эндзі Уорхала на вокладцы - спроба разабрацца ў чалавеку, а не ў правадыру сусветнага пралетарыяту напярэдадні 150-годдзя.

У № 3 «Нашай гісторыі»:

Ленін і яго рэвалюцыя. У чым феномен гэтага чалавека, распачаты якім «пераварот Расіі» аказаў непасрэднае ўздзеянне на лёс беларусаў?

Ленінская рэвалюцыя насуперак Марксу. Чым усходні марксізм адрозніваецца ад заходняга?

Заходнебеларуская адысея Аляксея Карпюка - партызана, які стаў пісьменнікам, і палымянага камуніста, які стаў перакананым антысаветчыкам.

Вечная памяць па-беларуску. Старыя надмагіллі з беларускамоўнымі надпісамі на вясковых могілках у Трашчычах на гістарычнай Наваградчыне.

Як сын стваральніка «Фабрыкі літоўскіх вяндлін» з Баранавіч стаў ахвярай Катынскай трагедыі.

Ці чытаў германскі кайзер Вільгельм ІІ тэлеграму Рады БНР ад 25 красавіка 1918 года?

Балгарыя: паўтара стагоддзя паміж Захадам і Расіяй. Чаму гэтая краіна мяняла саюзнікаў?

Як нямецкі Мемель стаў літоўскай Клайпедай. Пра «зялёных чалавечкаў» пачатку 1920-х.

Вільня рэвалюцыйная. Гераічная абарона горада ў часы паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Ласось - шляхетная рыба беларускай поўначы. Дзе вадзілася, за колькі прадавалася і як у нас гатавалася найдаражэйшая ва ўсе часы рыба.

Генерал-беларус Мікалай Трыкоўскі, які «не зусім асвоіўся з ідэалогіяй Чырвонай арміі...»

Міжземнаморскі востраў Сардзінія і крыўда ягоных жыхароў на Рым.

Гладыятарства: чалавечае ахвярапрынашэнне, якое стала папулярным шоу.

Пагалоўшчына: як трымалі, рэзалі і спажывалі парсюка на Полаччыне.

Шлюб двух Ордаў: сын знакамітага мастака быў жанаты са сваячкай.

Не Пацёмкіным адзіным: род Галынскіх і іхні Крычаў.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі