+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Часопіс «Наша гісторыя». № 6-2021

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 7.00 руб.

Purchase


Апісанне

Наша гісторыя. 2021. № 6. Кастусь Каліноўскі. Каго любіш? Люблю Беларусь!

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2021. – 96 с.
Памеры: 20,5*29,0 см. 

У № 6/2021 «Нашай гісторыі»:

- «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду»: лёсы Козел-Паклеўскіх, пяцёх братоў-паўстанцаў;

- Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію;

- Трэці народны: Кандрат Крапіва, які рэдка адкрываў сваю асабістую ракавіну;

- Псіхолаг Віктар Франкл: як выжыць у турме;

- Горад засынае, прачынаецца мафія: калі брэндам піцы Італія ганарыцца, то мафія, «камора», «ндрангета» - боль і пляма на рэпутацыі;

- М'янма: чаму там уладу трымае армія;

- Вясёлае жыццё савецкага марака: першыя вялікія грошы беларус Ігар Таркан зарабіў яшчэ курсантам мараходнага вучылішча;

- Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах;

- Мёртвая рука: чым кіраваліся кіраўнікі Захаду ў апошнія гады перад распадам СССР і чым будуць кіравацца ў падыходах да цяперашняй Расіі?

- Верхняя Лужыца: карэнныя славяне Нямеччыны;

- «На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»: гісторыя жыцця стогадовага ветэрана Другой сусветнай вайны;

- Агуркі: няспелая паўднёвая ягада на беларускім стале. 

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі