Часопіс «Наша гісторыя». № 7-2020

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 5.50 руб.

Purchase


Апісанне

Наша гісторыя. 2020. № 7. Краіна ценяў.

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2020. – 96 с.
Памеры: 20,5*29,0 см.

У гэтым нумары:

Краіна ценяў. Яўрэйскі Менск — гэта фантомны боль, кажа перакладчык Мойшэ Кульбака на беларускую Сяргей Шупа.

Der Minsker Gajst. На руінах цытадэлі ідышкайту. Піша доктар гісторыі Алесь Белы.

Іван і Іваніха… Капішча, якое да сябе не падпусціла… «Гэта кожнаму страшная, відаць, смерць»…

Русь і Літва. Дзе канчалася адна і пачыналася другая? Піша кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч.

Падарожжа па габрэйскай Беларусі.

Зэмэлах і фішбульба. Смакі габрэйскага Мінска.

Твой лес, твая зямля, твая рэчка. Як калісь збіралі грыбы, успамінае пісьменнік Андрэй Федарэнка.

Дык дзе ж шукаць скарбы Радзівілаў. Піша кандыдат гістарычных навук Сяргей Рыбчонак.

Валерыян Пратасевіч, які паспеў першы. 450 год таму пачалося стварэнне Віленскага ўніверсітэта.

Як паўстанцы 1863–1864 гадоў падрывалі імперыю фальшывымі купюрамі. Пішуць гісторыкі Вітольд Ханецкі і Ірына Завадская.

Радзівіл, які аддана служыў Расіі і жыў для сябе. Піша навуковы супрацоўнік музея-запаведніка «Нясвіж» Андрэй Блінец.

Спонсары вялікіх князёў. Як габрэі Вялікага Княства Літоўскага сталі неад’емнай часткай грамадства. Піша Андрэй Шпунт.

«Тройца» з Дастоева. Пра што нам гаворыць абраз XVII стагоддзя, піша кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа.

«А не будзе дошак, пахаваюць як жыда». Як габрэі хавалі нябожчыкаў і што пра гэта думалі беларусы. Піша Ірына Ваўранюк.

Тыранія. Піша Аляксей Казленка.

Што гатавалі ў доме Адамовічаў. Кулінарныя сшыткі мамы, вытанчаныя рэцэпты жонкі. Піша Ганна Кісліцына.

СуперБеларусь. Паўстанне забытых. Частка 4.

За паўлітра квашанай капусты… Радзівілаўскі салон на месцы Рэйхстага… Нобельскі скарб… Мікашэвічы….
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі