Цішотка-бестыярка «Пячурнік»
Апісанне
Цішотка з выявай беларускай пачвары, дамавога ў абліччы ката - Пячурніка.
Пячурнік - у павер'ях паўночнага захаду Беларусі, дамавы у абліччы прамаходзячага ката, які жыве пад печчу.
Пячурнік - дамавы дух , які звычайна жыве дзе-небудзь пад печчу ці ў запеччыку. Сваім абліччам ён нагадвае ката, але калі б той хадзіў на задніх лапах. Пячурнік з'яўляецца як бы апекуном таго дома, дзе ён жыве.
Чалавеку пячурнік стараецца не паказвацца. Вельмі падабаецца яму, калі гаспадыня нанач выстаўляе для яго на печы пачастунак: рэшткі вячэры альбо малако.
Дух гэты бывае ахвочы пажартаваць. Напрыклад, знесці якую патрэбную ў гаспадарцы рэч з таго месца, дзе яна звычайна знаходзіцца, у якоесь іншае, схаваць яе.
Калі да пячурніка адносяцца без належнай павагі, ён ці то ад суму і ад крыўды, ці мо з помсты некалькі начэй запар будзе выць і крычаць у коміне, грукатаць уюшкай.
Пячурнік прадчувае бяду і непрыемнасці, што могуць адбыцца з гаспадарамі дома. Тады ён пачынае кратаць мэблю, стараючыся зрушыць яе з месца, скідваць і разбіваць посуд. Такім чынам ён папярэджвае пра нейкую небяспеку, якая мае адбыцца ў недалёкай будучыні.
Цішотка прамога крою з кароткімі прамымі рукавамі і невялікім круглым выразам.
Мадэль: унісэкс.
Колер: чорны.
Склад: 92 % бавоўна, 8 % эластан.
Спосаб друку: шаўкаграфія.
Аўтар малюнку: Яўген Кот.
Адзенне ад mmkut.by.
Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.

Інфармацыя пра вытворцу »
Вам можа спадабацца
Цішотка-бестыярка «Туросік»
Кошт: 50.00 руб.
Цішотка «Пінск - сталіца Палесся»
Кошт: 40.00 руб.
Цішотка «Нымавісты шчо»
Кошт: 40.00 руб.
Цішотка «Паўстанцы»
Кошт: 45.00 руб.
Цішотка «Паланэз»
Кошт: 45.00 руб.
Цішотка-выцінанка «Уладар»
Кошт: 45.00 руб.