+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Цішотка-бестыярка «Зюзя»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 50.00 руб.

Purchase


Апісанне

Зюзя - паводле беларускай міфалогіі дух зімы, увасабленне холаду, таксама лакальны аналаг Дзеда Мароза.

Першапачаткова вядомы у беларускім і ўкраінскім Палессі, пазней - па ўсёй Беларусі. У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад «зюзя». Адсюль «зюзець» - «мерзнуць», «зюзька» - «змёрзлы чалавек».​‌‌​‌‌​‌‌

​‌​3юзю ўяўлялі у выглядзе каранастага чалавека з белай барадой, які у расхрыстаным кажусе, з непакрытай галавой, босым хадзіў на снезе. Паводле павер'яў Зюзя ўзнімаў завіруху, мяцеліцу, выклікаў сцюжу. Калі быў моцны мароз, лічылі, што 3юзя біў сваёй жалезнай булавой (ці доўбняй) па дрэвах і бярвенні, якія быццам бы па гэтай прычыне трашчалі. Ад гэтага груку траскучыя маразы скоўваюць ракі, ручаі, лужыны льдамі.

Яго дыханне - моцная сцюжа. Яго слёзы - ледзяшы. Іней - змерзлыя словы. А валасы - снежныя аблокі. Ён вельмі не любіць тых, хто скардзіцца на сцюжу, бадзёрым і вясёлым даруе здаровую цялесную моц і румянец.

Па некаторых павер'ях Зюзя лысы, таму прымхлівыя людзі верылі, што калі пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоў у вёсцы, мароз памякчэе.

На Каляды яму пакідалі частку куцці, кажучы «Зюзя на дварэ - куцця на стале», каб не быў такім лютым, а яшчэ часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: «Мароз, хадзі куццю есці!».



Цішотка прамога крою з кароткімі прамымі рукавамі і невялікім круглым выразам.

Мадэль: унісэкс.
Колер: шэры.
Склад: 92 % бавоўна, 8 % эластан.
Спосаб друку: шаўкаграфія.
Аўтар малюнку: Яўген Кот.

Адзенне ад mmkut.by.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі