Цішотка «Зорка Венера»
Апісанне
Цішотка жаночая прамога крою з кароткімі падгорнутымі рукавамі і невялікім круглым выразам.
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца верш Максіма Багдановіча «Зорка Венера». Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую.
Сімвалам кахання ў вершы выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні. Венера спрыяе раскрыццю лепшых якасцей чалавека, праяўленню гуманнасці, высакароднасці, садзейнічаюе выхаванню пачуцця павагі да жанчыны, яе хараства, прывабнасці, душэўнай чысціні.
Мадэль: жаночая.
Колер: чорны.
Склад: 92 % бавоўна, 8 % эластан.
Адзенне ад mmkut.by.
Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.

Інфармацыя пра вытворцу »
Вам можа спадабацца
Цішотка-бестыярка «Паляся»
Кошт: 45.00 руб.
Цішотка «Пінск» рамонкі для яе
Кошт: 25.00 руб.
Порткі «Рамонкавыя бананчыкі» для яе
Кошт: 75.00 руб.
Цішотка «Нымавісты шчо» для дзяўчат
Кошт: 40.00 руб.
Цішотка «А хто там ідзе» для дзяўчат
Кошт: 45.00 руб.
Цішотка «Паланэз» для яе
Кошт: 45.00 руб.