Эканамічная настольная гульня «Багач»

There is no image yet
Кошт: 49.00 руб.
Вага: 0.100 kg

Purchase


Апісанне

«Багач» - гэта «Манаполія» па-беларуску. Дзея адбываецца напачатку ХІХ ст. ў горадзе Менску. Пад час гульні Менск воляю лёсу становіцца сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. 
Мясцовыя жыхары вядуць эканамічную барацьбу за «найсмачнейшыя» кавалкі гораду. Сярод іх і Вы, малады магнат. Цяпер толькі ад Вас залежыць, на якой з вуліцаў першымі паўстануць прыбытковыя дамы і гатэлі. А можа Вам рызыкнуць і купіць менскую конку ці гарадскі водаправод? Да сустрэчы на вуліцах старажытнага і незабыўнага Менску!

Эканамічны складнік гульні навучыць вас фінансавай грамаце і правільнаму размеркаванню грошай на выдаткі, а гістарычная частка пакажа, якім быў Менск у мінулых стагоддзях, якія вуліцы і шляхі давалі шанец тагачасным жыхарам набіваць свае скарбонкі і кішэні талерамі.

Настолка будзе складацца з гульнявога поля з назвамі старадаўніх вуліц Менску, гістарычнай мапы гораду, картак на маёмасць і камунальныя прадпрыемствы, адмысловых грошаў «Талераў», фішак і дзвюх гральных касцей.

Узрост: ад 8 гадоў.
Колькасць гульцоў: 2-8 чалавек.
Час гульні: ад 1.5 гадзіны.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.