Ганна Шчуко. Свет літар пані Понюшкі

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 17.00 руб.

Purchase


Апісанне

Выданне дзіцячай азбукі з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіту.

Кніга парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.

Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко - архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.

Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Гэтая «галоўная» літара можа размяшчацца ў пачатку ці ў сярэдзіне словаў. Да малюнкаў далучаныя тэксты, дзе «галоўная» літара і словы, якія складаюць сюжэт, вылучаныя колерам. У некаторых словах націск абазначаны падкрэсліваннем.

На малюнках вы пазнаёміцеся з вясёлымі персанажамі, амаль кожны з каторых мае сваё імя.

У пачатку кнігі – увесь беларускі алфавіт. Разам з дзіцём можна вывучаць літары па парадку, шукаць улюбёныя персанажы і карыстацца алфавітам як зместам кнігі.

Выдавецтва: Медысонт.
Афармленне: цвёрды пераплёт, 
шчыльная крэйдаваная папера.
Узрост: 0-6.
Памер: 22*16 см.
Колькасць старонак: 44.
Год выдання: 2018 г.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.