Гарбата чорная «Рыпучы ліхтар» з баддзянам і ваніллю

Гарбата чорная «Рыпучы ліхтар» з баддзянам і ваніллю
Кошт: 16.00 руб.

Purchase


Апісанне

«PІ i MAR» - першая ў Беларусі мануфактура па купажу гарбаты, якая стварае прадукт з натхненнем ад травяных збораў, якія рыхтавалі на нашай зямлі продкі, пераймаючы веды пра смак і карысці нашых траў, кветак, прыпраў і дадаючы цікавыя інгрэдыенты, з якімі нас на працягу многіх гадоў знаёмяць розныя краіны, рэгіёны і культуры!

«PІ i MAR» выбірае якасны, буйналіставы чай і надзяляе яго радасцю, цеплынёй і індывідуальнасцю, узбагачаючы яго натуральнымі эфірнымі алеямі, кветкамі, травой, ягадамі і садавінай, спецыямі.

Кожны букет - гэта ўнікальная гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу, маленькі аповяд і зборны вобраз Беларусі.

Чорная гарбата з баддзянам і ваніллю «Рыпучы ліхтар».

Склад: чай чорны буйналіставы - 65 %, ананасавы цукат - 9 %, баддзян - 7 %, барбарыс чорны - 4 %, дранка цынамону - 4 %, яблык - 4 %, сумесь перцаў - 3 %, ваніль - 1 %, гваздзік - 1 %, мушкатавы арэх - 1 %.

Маса нета: 60 г.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.