Глеб Лабадзенка. Дзіцячая заМова. 2 частка

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 15.00 руб.

Purchase


Апісанне

Другая частка кнігi, якая павінна быць у кожным доме!

Па-першае, гэта шыкоўна зробленае выданне: стылістыка дзіцячага малюнка, хэнд-мэйд-дэталі афармлення, тоўстыя старонкі, выбітны тэкст. Па-другое, гэта цудоўны адпачынак: гарантаваныя хвіліны радасці, гумару і замілавання. І, па-трэцяе, моцнае адукацыйнае мерапрыемства: можа стацца, дзякуючы Глебавай «Замове» нашыя беларускія мамы дапамогуць адчыніць дзверы ў родную мову сваім беларускім дзеткам, а дарослыя нарэшце разабруцца ў моўных асаблівасцях некаторых слоў.

«Дзіцячая заМова. 2 частка» - працяг першага выдання. Кніга складаецца з маленькай прадмовы, 120 новых малюнкаў і паслямовы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна да першага выдання кнігі.

Памеры: 15,5*22,5 см.
Колькасць старонак: 132.
Год выдання: 2015.

Пра «Дзіцячую заМову» ад Лабадзенкі:

«Праект «Дзіцячая заМова» ўзнік, можна сказаць, раптоўна. Мая жонка ўвесь час блытала словы «цяпер» і «зараз», таму я вырашыў намаляваць для яе адмысловую схему.

Потым падумалася, што схема можа быць карысная і іншым людзям, таму я апублікаваў яе ў сваім блогу. Нехта папрасіў: а патлумач розніцу між «сабе» і «сябе», між «табе» і «цябе»? І тут я зразумеў, што схемаю ўжо не абысціся. Так з'явіліся чалавечкі.

Назва «Дзіцячая заМова» прыдумалася вельмі хутка. «Дзіцячая» – бо малюнкі простыя, як у дзяцей. А яшчэ і таму, што дзейныя асобы – дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Ну і ўрэшце таму, што малюнкі заклікаюць вучыць дзетак пазбягаць памылак у мове. «ЗаМова» – бо тут і «мова», і «за мову», і «замова» – як абярэг, і «замова» як просьба намаляваць нешта канкрэтнае. Вось усё гэтае доўгае тлумачэнне і ўвабралася ў два словы – «дзіцячая заМова». Малюначкі часам суб'ектыўныя.

Падабаецца мне нейкае слова – малюю, каб яно ўжывалася яшчэ шырэй. Хочацца паказаць нейкае канкрэтнае значэнне слова – і вось яно на малюнку. Дарэчы, усю кніжку праверылі сапраўдныя філолагі – таму ёю можна ўпэўнена карыстацца ў школе. Дабраславіў гэтую кніжку і бліскучы знаўца слова, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Простасць малюнкаў – не адмысловы стыль, а вяршыня мастацкіх здольнасцей аўтара. Але яно і добра, бо кожны з вас можа сабе падумаць: «Ха! Дык і я ж так магу, што там маляваць: кружочкі ды трохкутнікі!»

Чаму кніжачка зробеная ў форме нататніка на спружыне? Каб можна было лёгка выдзерці з яе аркуш з тым, што вы ўвесь час блытаеце, – і павесіць на сценку, каб запамінаць. Або адправіць поштаю сябру. Або прэзентаваць сяброўцы. Гэтая кніжачка нарадзілася інтэрактыўна – людзі пакідалі свае «заМовы» пад малюначкамі ці падказвалі іх аўтару асабіста. На гэтых малюначках «заМовы» не сканчаюцца, вось толькі цяпер аўтарам робіцца кожны з вас. І калі сябра спытаецца: «Слухай, а як мне запомніць гэтае слова?» – вы ўжо ведаеце, што рабіць!»

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.