Якуб Колас. Сымон Музыка. Без цэнзуры

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 26.00 руб.

Purchase


Апісанне

Ва ўнікальным выданні Якуба Коласа «Сымон Музыка. Без цэнзуры» ўпершыню надрукаваныя фрагменты арыгінальнага рукапісу паэмы, які захоўваецца ў сям’і Коласа. Гэтаму рукапісу больш за 100 год!

Кніга выйшла да 100-годдзя БНР і першага кніжнага выдання паэмы, якое адбылося ў 1918 годзе ў Менску, у той жа год, калі і была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

Тытанічную працу па адмыванні паэмы ад цэнзуры зрабіў літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык.

Прадмову да выдання напісаў сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.

Даследчык Анатоль Трафімчык рыхтаваў гэтую кнігу амаль тры гады – у шчыльнай супрацы з сям’ёй Якуба Коласа – сынам Міхасём, унучкамі Марыяй і Верай, праўнучкай Васілінай.

У аснове выдання ляжыць першая рэдакцыя твора. Тэкст дапоўнены дапісанымі ў 1924-1925 гг. радкамі. Прынцыповыя выпраўленні месцаў першай рэдакцыі падаюцца побач. Чытач мае магчымасць убачыць, як дапрацоўвалася паэма. Галоўнымі чыннікамі тут былі эстэтыка і цэнзура. Дадатковы цымус надаецца захаваннем асаблівасцей Коласавай арфаграфіі.

У такім выглядзе першая рэдакцыя «Сымона Музыкі» цалкам не публікавалася ніколі!

Сымон Музыка. Без цэнзуры/Якуб Колас; уклад. А. Трафімчык. - Мінск: Медыял, 2018. -288 с.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.