Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў парку

Кацярына Міхаліцына. Хто расце ў парку
Кошт: 19.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Хто расце ў парку» (2016) і «Хто расце ў садзе» (2017) - серыя пазнавальных кніг сучасных украінскіх аўтараў - пісьменніцы Кацярыны Міхаліцынай і ілюстратаркі Аксаны Булы.

Гэта маляўнічыя вызначальнікі дрэваў для маленькіх і вялікіх чытачоў. А таксама невялікія гісторыі пра сямейныя каштоўнасці: пра пошукі кагосьці роднага, пра цёплыя стасункі з бацькамі, пра каханне, спагаду, пра любоў да тых, каго ўжо няма з намі.

«Хто расце ў парку» - кніга пра парастак, які шукае, да каго ён падобны. Парастак знаёміцца з 10 дрэвамі, дазнаецца, як яны выглядаюць, якое ў іх лісце, кветкі, кара і плады, як гуляюць з імі дзеці і ў якіх мэтах выкарыстоўваюць дарослыя. Урэшце парастак знаходзіць сваё дрэва, і разумее, што шчасце - гэта «знайсці ў гэтым свеце кагосьці падобнага да цябе».

Кніга «Хто расце ў парку» увайшла ў міжнародны спіс Белыя вароны (White Ravens) 2016, куды заносяць дзіцячыя кнігі, якія маюць сусветнае значэнне. А таксама яна прызнаная лепшай украінскай кнігай для дзяцей у намінацыі «Проза для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту», паводле «Рэйтынга крытыка 2016».

Выдавецтва: Кнігазбор.
Афармленне: цвёрдая вокладка.
Колькасць старонак: 44.
Памер: 21.5*29 см.
Мова: беларуская.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі