Канструктар «БЕЛАЗ 75710»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 95.00 руб.

Purchase


Апісанне

Механічная 3D-мадэль самага вялікага самазвала ў свеце! Выдатная забава, ідэальны падарунак і годны прадмет калекцыянавання для дома і офіса.

Мадэль прызначана для самастойнай зборкі. Экалагічна чысты матэрыял, прадуманы да дробязяў дызайн, якасная прамалёўка элементаў, падабенства з рэальна існуючай тэхнікай і наяўнасць магутнага гумавага матора, які прыводзіць у рух аўтамабіль, даставяць масу задавальнення як дзецям, так і дарослым у працэсе зборкі і наступнага выкарыстання мадэлі.

У мадэлі прадугледжаны механізм заводкі з магчымасцю запуску-прыпынку, адкідваецца кузаў, адкрываюцца дзверцы кабіны, паварочваюцца колы, таксама адкрываецца верхні люк кабіны, праз які бачная праца гумавага мотора.

Матэрыял: фанера, бяроза.
Памер мадэлі ў сабраным выглядзе: 43,5*21*17,5 см.
Памер ўпакоўкі канструктара: 37,5*24,3*6,2 см.
Колькасць дэталяў: 453.
Зборка ажыццяўляецца без клею.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.