Карл Калодзі. Прыгоды Пінокіа

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 29.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Прыгоды Пінокіа» Карла Калодзі - поўны пераклад сусветнавядомай казкі і першае папяровае выданне на беларускай мове.

Што гэта за кніга?
Гэта казачная аповесць, класіка дзіцячай літаратуры.
Упершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе.
Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа.
Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць.
Твор перакладзены на 87 моваў. Дагэтуль перавыдаецца і экранізуецца.
На беларускай мове выдаецца ўпершыню.
Унікальныя ілюстрацыі прафесійнага мастака, жывапісныя, выкананыя акварэллю, гуашшу, тэмперай.
Гэта поўны пераклад арыгінальнага твора!

Нават калі вы ўжо чыталі «Прыгоды Бураціна» самі ці сваім дзецям, «Пінокіа» Карла Калодзі адрозніваецца ад казкі Аляксея Талстога:

«Прыгоды Бураціна» − адаптацыя казкі Карла Калодзі для савецкага чытача.
У казцы пра Пінокіа ёсць дзве краіны, якіх няма ў Талстога. Гэта Выспа Працавітых Пчол і Краіна Забаваў.
Казка пра Пінокіа больш праўдзівая. Дзіця абавязкова сустрэне ў жыцці такіх жулікаў, як Ліс і Кот, яскравыя агні Краіны Забаваў, дзе ніхто не думае пра будучыню.
Казка «Бураціна» пра тое, як весела быць такім як ёсць, драўляным чалавечкам. А «Пінокіа» − як з драўлянага пераўтварыцца ў сапраўднага чалавека.
Магчыма, прачытаная ў дзяцінстве гісторыя Пінокіа дапаможа зрабіць правільны выбар у дарослым жыцці.

Выдавецтва: Галіяфы.
Памер: 22*22 см
Афармленне: цвёрдая вокладка, поўнакаляровы друк, буйны шрыфт.
Мова: беларуская.
Колькасць старонак: 288.
Узрост: 7+.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі