+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Кашуля «Бірута»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 135.00 руб.

Purchase


Апісанне

Дызайнерская блуза ад Portnov.

Кейстута, бацьку Вітаўта Вялікага, ведалі як аднаго з апошніх суровых ваяўнікоў і сапраўдных рыцараў. Ён быў прамы, сумленны, верны свайму слову. Але нават самы суровы рыцар не змог абысціся без дамы сэрца. Для Кейстута такой дамай стала Бірута.

Бірута нарадзілася ў Жамойці, прыкладна ў 1325 годзе. У юнацтве яна дала зарок бясшлюбнасці і стала жрыцай. Бірута была казачна прыгожай, загадкавай, яна ўмела заклінаць змей, прадказваць будучыню і была недаступная для мужчын. Для ўсіх. Але юны Кейстут, калі ўбачыў Біруту на беразе Балтыйскага мора, быў з гэтым не згодны. Ён папрасіў яе рукі, але атрымаў адмову. Тады бездакорны рыцар проста выкраў жрыцу з храма ў Літоўскай Паланзе і павёз у сваю вотчыну - у замак Трокі. Там Кейстут зладзіў пышнае вяселле.

Жрыца Бірута пражыла з мужам больш за 30 гадоў, да самай гібелі Кейстута ад рук пляменніка - Ягайлы, які атрымаў уладу пасля смерці Альгерда над усёй Літвой. А пасля смерці Кейстута ў 1382 годзе, лёс Біруты сумнеўны. Жанчыне паставілі ў віну яе шлюб і парушэнне абяцанняў жрыцы. Па адных звестках, яе ўтапілі ў рацэ. А па іншых, яна вярнулася ў сваю святыню, адкуль 35 гадоў таму была выкрадзена сваім палкім мужам.

У Жамойці дагэтуль ёсць культ Біруты, якую прызнаюць паганскай багіняй.

Склад: сіні - 100 % бавоўна.
Колер: сіні.
Машынная вышыўка.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі