Кніга казак «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 30.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка» – адна з самых шыкоўна аздобленых і выдадзеных у Беларусі кніг для дзяцей.

Пад вокладкай – 14 народных казак, упершыню запісаных даследчыкамі ў ХІХ стагоддзі, а для гэтай кнігі пераказаныя пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам. Большасць казак — малавядомыя шырокай публіцы.

Ілюстратар кнігі Павел Татарнікаў – мастак з сусветным імем. Спадар Павел – адзін з трох у свеце мастакоў, які двойчы атрымліваў узнагароду «Залаты яблык» (адная з самых прэстыжных сусветных узнагарод для мастакоў-ілюстратараў). У багажы Паўла Татарнікава — самыя прэстыжныя ўзнагароды на беларускіх і міжнародных конкурсах кніжнай ілюстрацыі.

Прычым адзін з «Залатых яблыкаў» – канкрэтна за гэтыя малюнкі! Апроч таго, менавіта гэтыя ілюстрацыі атрымалі Гран-Пры конкурсу «Мастацтва кнiгі» (Беларусь), узнагароду «Bologna Childrens BookFair» (Італія), прыз конкурсу «Вобраз кнігі» (Расія). Арыгіналы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і Музэi кнiгi ў Брацiславе. Можна смела сказаць: гэта самыя «тытулаваныя» кніжныя ілюстрацыі ў Беларусі.

Вокладка: цвёрдая.
Памер: 24,8*29,5 см.
Колькасць старонак: 96.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.