Кубак «Miensk - stalica BNR»

Кубак «Miensk - stalica BNR»
Кошт: 9.00 руб.

Purchase


Апісанне

Кубак керамічны з аўтарскім малюнкам, прымеркаваным да святкавання Дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. 

Месцам пасяджэнняў урада БНР стаў Менск, які на той момант з’яўляўся адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага руху. Статус сталіцы Менск атрымаў упершыню як горад, які знаходзіўся прыкладна ў цэнтры тэрыторыі, населенай беларусамі. Сталіцай БНР Мінск прабыў нядоўга. Ужо 1 студзеня 1919 года адбылося абвяшчэнне ССРБ са сталіцай ў Смаленску. Аднак Смаленск пратрымаўся толькі чатыры дні. Ужо пятага студзеня Мінск зноў становіцца сталіцай – на гэты раз Беларусі Савецкай. 

Менск упершыню стаў сталіцай сучаснай беларускай дзяржаўнасці менавіта пры БНР. Рашэнне змяніць назву сталіцы з Менска на Мінск прыняла 2-ая сесія ВС БССР 29 ліпеня 1939 года.

Малюнак устойлівы да высокай тэмпературы, можна выкарыстоўваць у мікрахвалёўцы і пасудамыечнай машынцы.

Матэрыял: фаянс.
Аб'ём: 300 мл. 
Вышыня: 9,5 см.
Ідэя і распрацоўка: ММКут.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца