Маша Чаракова, Марта Чарнова. Гэта Беларусь, дзетка!

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 6.50 руб.

Purchase


Апісанне

Калі такія словы, як «дача», «лазня» і «ссабойка» кранаюць вашае сэрца і вы ведаеце 10 розных спосабаў, як растлумачыць замежніку, дзе знаходзіцца Беларусь - хутчэй за ўсё, вы беларус, і вы, напэўна, гучна рассмяецеся, калі вы пазнаеце сябе і сваіх землякоў у гэтай кнізе.

Вясёлы і разам з тым удумлівы і выкрывальны погляд на беларусаў, іх традыцыі і ментальнасць. «Гэта Беларусь, дзетка!» даследуе самыя адметныя аспекты штодзённага жыцця беларусаў, даючы вельмі абгрунтаваныя, няхай і гумарыстычныя тлумачэнні шакуючым і, здавалася б, нелагічным рэчам.

Не мае значэння, мясцовы вы ці замежнік, калі вам падабаецца досціп і гумар, гэта кніга для Вас!

Кніга напісана на двух мовах – беларускай і ангельскай дзяўчынамі, якія нарадзіліся ў Беларусі, але жывуць за мяжой (Маша Чаракова – пісьменніца, Марта Чарнова – ілюстратар). Дзяўчаты з асаблівай пяшчотай ставяцца да сваёй Радзімы, вядуць актыўную працу па папулярызацыі Беларусі сярод замежнікаў і зацікаўленнасці яе гісторыяй, культурай ды людзьмі.

Выдавецтва: Харвест.
Фармат: 20,5*21,5 см.
Старонак: 94.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.