+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Маша Чаракова, Джордж Таннер. Тайны Дзед Мароз

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 23.00 руб.

Purchase


Апісанне

Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...

Маша Чаракова, аўтарка праекта «Гэта Беларусь, дзетка!», прыдумала гэтую цудоўную ілюстраваную казку для дзетак, якія толькі пачалі вывучаць англiйскую мову. Кнiга «Тайны Дзед Мароз» займае ў жыццi Машы адметнае месца, бо яна напiсала яе разам з мужам Джорджам Таннерам, а герояў яны назвалi ў гонар сваіх дзяцей! Цяпер у iх ёсць запаветнае жаданне: каб усе дзеці і дарослыя на свеце натхніліся гэтымі гісторыямі і пачалі ладзіць адзін аднаму сюрпрызы - хай невялiчкiя, але ад сэрца!

Кніга на дзьвух мовах.

Выдавецтва: Попурри.
Вокладка: цвёрды пераплёт.
Старонак: 32.
Фармат: 20,5*24,5 см.
Год выдання: 2018.
Мовы: беларуская і англійская.
Узрост: 6+.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі