Мажорная цішотка ад Будзьмы «Крылаты Гусар»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 25.00 руб.

Purchase


Апісанне

Будзьмаўская цішотка з крылатым гусарам.

Крылатыя гусары - элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя, спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Гусарыя была ўтворана на рубяжы XV-XVI стагоддзяў і ўяўляла з сябе атрады цяжкай кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты - крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падраздзяленнямі.

Мадэль: мужчынская.
Склад: 98 % бавоўна, 2 % эластан.
Колеры: светла-шэры і чорны.
Спосаб нанясення прынта: шаўкаграфія.
Цішоткі кампаніі «SOL’S».


Калі ласка, абярыце свой памер правільна. Калі ў Вас ёсць пытанні па вызначэнні памеру, патэлефануйце нам, мы Вам дапаможам.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі