Механічны драўляны 3D-канструктар «БелАЗ»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 3.00 руб.

Purchase


Апісанне

БЕЛАЗ - мініятурны механічны 3D-канструктар, цацка-фіджэт. Простая, цікавая і хуткая зборка, рухомыя элементы і магчымасць выкарыстоўваць гатовую мадэль у якасці прадмета дэкору, настольнага сувеніра, бірулькі, упрыгажэння ў салоне аўтамабіля і прадмета калекцыянавання вылучаюць гэтую мадэль у асаблівы шэраг міні-канструктараў з мульцімагчымасцямі іх выкарыстання.

Гатовую мадэль прыемна трымаць у руках, прыводзячы ў рух яе элементы. Канструктар стане ідэальным падарункам да любога свята.

Мадэль для самастойнай зборкі з выразаных дэталяў шляхам выцягвання іх планак з фанеры. Зборка ажыццяўляецца без клею.

УВАГА! Тавар не разлічаны для дзяцей да 14 гадоў. Асцярожна, дробныя дэталі! 

Матэрыял: фанера, бяроза.
Колькасць дэталяў: 10.
Памер сабранай мадэлі: 6,7*3,3*1,4.
Памер упакоўкі: 10*15*0,4.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі