Мыла ручнога вырабу «Панна Нясвіжа»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 12.50 руб.

Purchase


Апісанне

Мыла ручнога вырабу KARALI гатунку «Панна Нясвіжа» у бляшанай скрынцы.

Глыбокі салодкі водар.

Чароўная прыгажосць Барбары Радзівіл славілася на ўсё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторыя кахання панны Нясвіжа і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста да сёння ахутана таямніцамі ды легендамі.

Для тых, хто адчувае сваю жаноцкасць і вабнасць.

Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны рэцэпт - унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру.

Склад: вада, пальмавы алей, рыцынавы алей, аліўкавы алей, пальмаядравы алей, гідравокіс натрыю, кукурузны алей, какосавы алей, масла шы, масла какавы, актываваны вугаль, парфумаваная кампазіцыя. 

Актыўныя інгрэдыенты:

Масла шы:
дрэва шы (Butyrospermum parkii) - адзін з найкаштоўнейшых скарбаў афрыканскіх народаў. Масла з мякаці костак пладоў шы дапамагае захаваць натуральную прыгажосць нават пры гарачым клімаце. Масла шы ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, зажыўляе і амалоджвае скуру. Транспартуе актыўныя інгрэдыенты ў глыбейшыя пласты скуры. Хутка ўсмоктваецца, не пакідае непрыемнага адчування тлустасці.

Масла какавы:
вырабляецца з цёртых бабоў шакаладнага дрэва (Theobroma cacao). Менавіта ў гэтым рэчыве хаваецца сакрэт маладосці жанчын Паўднёвай Амерыкі. Масла какавы танізуе, увільгатняе, абараняе, зажыўляе, амалоджвае скуру. Дапамагае ў барацьбе са зморшчынкамі, расцяжкамі, цэлюлітам.

Аліўкавы алей:
адзін з найбольш старажытных і надзейных касметычных сродкаў. Вырабляецца з пладоў алівы еўрапейскай (Olea europaea). Грэкі-эліны называлі яго «вадкім золатам». Аліўкавы алей ўвільгатняе, сілкуе, змякчае, ачышчае, амалоджвае скуру. Добра ўсмоктваецца, не забівае поры, дае скуры магчымасць дыхаць. Не выклікае алергічных рэакцый.

Кожнае мыла максімальна ўвільгатняе і насычае скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мыліцца і дае крэмавую пену, але ў той жа час ачышчае і ёсць дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла: 80 г. 
Дыяметр кавалку: 7 см. 

Усе прадукты KARALI робяцца невялікімі партыямі ўручную з матэрыялаў найлепшага гатунку, каб у выніку Вы і Вашыя блізкія атрымалі эксклюзіўныя рэчы выдатнай якасці.

KARALI – шляхетныя прадукты, якія ствараюць атмасферу.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі