Мыла ручнога вырабу «Ружа-кветка»

Мыла ручнога вырабу «Ружа-кветка»
Кошт: 4.00 руб.

Purchase


Апісанне

Унікальнае дазрэлае мыла ручнога вырабу KARALI гатунку «Чыстае-светлае».

Мыла, якое Вы абралі, зроблена рукамі з натуральных маслаў і алеяў, падораных прыродай. У яго складзе няма штучных, нафтахімічных і жывёльных тлушчоў, няма кансервантаў, лаўрыл- і лаўрэтсульфатаў, сульфанатаў ды іншых сінтэтычных дэтэргентаў. Кожны рэцэпт - унікальная прапорцыя выключна раслінных маслаў і алеяў з разнастайнай палітрай карыснага ўплыву на скуру. 

Склад: пальмавы алей, вада, какосавы алей, рыцынавы алей, каўстычная сода, парфумаваная кампазіцыя. 

Мыла на 13 % складаецца з рыцынавага алею, які вырабляецца з насення клешчавіны звычайнай (Ricinuscommunis) метадам халоднага адціску. Рыцынавы алей сілкуе, змякчае, супакойвае, амалоджвае скуру. Дапамагае пры сухасці, недастатковым увільгатненні, лушчэнні, згрубенні. Вяртае скуры эластычнасць, прыбірае неглыбокія зморшчынкі.

Кожнае мыла максімальна ўвільгатняе і насычае скуру карыснымі рэчывамі алеяў, добра мыліцца і дае крэмавую пену, але ў той жа час ачышчае і ёсць дастаткова цвёрдым.

Намінальная маса кавалку мыла: 80 г.
Памер: 6*6 см.

Усе прадукты KARALI робяцца невялікімі партыямі ўручную з матэрыялаў найлепшага гатунку, каб у выніку Вы і Вашыя блізкія атрымалі эксклюзіўныя рэчы выдатнай якасці.

KARALI – шляхетныя прадукты, якія ствараюць атмасферу. 

Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі