+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Набор кулькоў для прадуктаў. 5 шт.

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 17.00 руб.

Purchase


Апісанне

Набор з пяці кулёчкаў для прадуктаў - альтэрнатыва маленькім пластыкавым пакецікам!

Кулёчкі зроблены з паўпразрыстай крыху эластычнай тканіны, усе краі апрацаваны з пяшчотай і ўвагай, шнурочкі зацягваюцца лёгка і надзейна, а краш-тэсты прайшлі на «ўра».

Інструкцыя па выкарыстанні:

1. Бераце з сабой некалькі кулькоў, калі збіраецеся ў краму.
2. Складваеце ў іх гуркі-памідоркі-арэхі-цукеркі.
3. Прыходзіце да касы і з гонарам працягваеце касірцы свае кулёчкі адзін за адным.
3. Яна робіць вялікія вочы («як так?! не пакет! а празрысты!») і ўзважвае вашы пакупкі.
4. Забіраеце кулькі дадому і радуецеся, што не давялося браць тонкія пластыкавыя пакеты, кожны з якіх раскладаўся б на працягу сотні год.
5. (Апцыянальны пункт): зручна (і прыгожа!) захоўваеце сухафрукты і арэхі прама ў кульках.

Эка-кулёчкі распрацаваны беларускім праектам «Торба Шоу» адмыслова для замены пластыкавых пакетаў на натуральныя і накіраваным на распаўсюд культуры беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя. 

Матэрыял: 100 % поліамід.
Колеры: белы і аранжавы.
Памеры: XS - 16*20 см, S - 20*25 см, M - 24*30 см, L - 28*5 см, XL - 32*40 см.

УВАГА! Колер шнурочкаў можа розніцца ў залежнасці ад наяўнай партыі тавару.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца

Кулёк для багета
7.00 руб.
Кулёк для прадуктаў. Памер XS
4.00 руб.
2.00 руб.
Кулёк для чыабаты
7.00 руб.