Набор паштовак «Беларускі бестыярый». Частка 2

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 18.00 руб.

Purchase


Апісанне

Другі набор з 13 паштовак і закладкі, прысвечаных беларускай міфалогіі.

У набор увайшлі:

Зюзя - паводле беларускай міфалогіі дух зімы, увасабленне холаду, таксама лакальны аналаг Дзеда Мароза.

Пячурнік - у павер'ях паўночнага захаду Беларусі, дамавы у абліччы прамаходзячага ката, які жыве пад печчу.

Баган - у беларускай міфалогіі дух-захавальнік свойскай рагатай жывёлы.

Гарцукі - беларускія стыхійныя духі, што падчас усходу і заходу сонца гуляюць у вышыні як дзеці, а разыграўшыся, кагалам спускаюцца да зямлі і носяцца на конях па палёх і лясох, даймаючы бедных жывёл да знямогі.

Хапун - паводле беларускага і ўкраінскага фальклору міфічная істота, якая выкрадае маленькіх непаслухмяных дзяцей альбо габрэяў незалежна ад узросту.

Жалезная баба, ці Жалязнячка, - у Палескім фальклоры страшэннае пудзіла ў выглядзе бабы-жабы з жалезным крукам, якая жыве ў агародах і палях ды хапае дзяцей, калі тыя ходзяць без дазволу па гарохі.

Меша - у беларускай міфалогіі нейкі пракляты дух у абліччы невялікага чорнага кудлатага звера, які не прыносіць шкоды, але страшыць па начах.

Лепельскія цмокі - прыязныя вадзяныя цмокі з тулавам цюленя, з доўгай шыяй ды галавою, аднолькава падобнай як да змяінай, так і да аленевай. Згодна з мясцовымі паданнямі, насялялі рэкі ды азёры Паўночнай Беларусі.

Хабёр - паводле беларускага фальклора цар усіх ракаў, які вылучаўся сярод сваіх падпарадкаваных вялізнымі памерамі, а таксама залатымі клюшнямі і вачыма.

Паводле фальклору паўночнага захаду Віцебскай вобласці Беларусі, Лізун - нейкае пудзіла з доўгім языком, якое жыло ў калодзежы ці ў агародзе і было здольна лізнуць дзяцей да крыві. На Віцебшчыне, калі малы надта плакаў, яму казалі: «Ціша, дзетка, а то цябе лізун зліжыць»

Хут - своеасаблівы вобраз дамавіка ці хляўніка, духу-апекуна дома і хатняй гаспадаркі ў сукупнасці з некаторымі рысамі Лятучага вогненнага змея. Па павер'ях паўночнай Беларусі, дамавы дух-абагачальнік, які прыносіць гаспадару багацце, але ж як пакрыўдзіцца (калі не атрымае належню яечню), спаліць хату.

Свіцязанкі - дзівосныя русалкі возера Свіцязь на Навагрудчыне, якія спакушаюць юнакоў і зацягваюць іх пад ваду. Паводле легенды свіцязянкамі сталі дзяўчыны абложанага ворагам горада, што пайшоў пад ваду.

У набор уваходзіць закладка для кніг «Зазоўка» - паводле фальклору Вілейшчыны, нейкая лясная дэманічная істота ў выглядзе прыгожай дзяўчыны з доўгімі валасамі, якая заварожвала юнакоў і заводзіла іх у гушчар.

Памер: 10*15 см.
Колькасць паштовак: 13 шт.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца