Набор шкарпэтак Sox Pistols «EZHAbox»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 20.00 руб.

Purchase


Апісанне

А вы ведалі, што журавіны могуць захоўвацца ў свежым выглядзе на працягу года аж да новага ураджаю?

А яшчэ піць каву ў разы прыемней і смачней, калі рабіць гэта ў нашых новых шкарпэтках з набору «EZHAbox»?

Дык як, халаднік ці боршч?

Набор шкарпэтак «EZHAbox», створаны ў калабарацыі з ілюстратаркай Лізай Ганчаровай.
Шкарпэткі з халадніком, кавай і ягадамі: журавінамі і чарніцамі!

Sox Pistols - брэнд рознакаляровых шкарпэтак! Калі ты, як і мы, не хочаш мірыцца з бляклымі колерамі штодзённасці, далучайся да нас, аб'яўляй пратэст супраць шэрасці! 

У наборы «EZHAbox» месцяцца тры пары шкарпэтак аднаго памеру. Гэта не проста скрынка са шкарпэткамі - гэта скрынка з добрым настроем і яркімі эмоцыямі. Гэта невялікая дэталь, якая можа дадаць разынку вашаму вобразу і прымусіць навакольных усміхацца.

Памеры: 36-40, 41-45.
Склад: бавоўна - 83 %, ПА - 15 %, эластан - 2 %.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.


Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі