Настольная гульня «Дойліды»

There is no image yet
Кошт: 27.00 руб.
Вага: 0.100 kg

Purchase


Апісанне

Хто будуе, а хто руйнуе.

«Дойліды» – гэта ўжо трэцяя настольная гульня ў драўлянай серыі выдавецтва. З радасцю і гонарам прадстаўляем вам цікавы балансёр, дзе вам, будуючы свой драўляны «палац», прыйдзецца праявіць кемлівасць і спрытнасць рук. Настольная гульня мае 6 варыянтаў правілаў, а гуляць у яе можна нават аднаму.

Дойлідства ў старажытныя часы было вельмі прэстыжнай прафесіяй. Велічныя касцёлы і палацы, высокія вежы і гмахі, трывалыя сцены і масты – ўсё гэта будавалі таленавітыя рукі і кемлівы розум. Уявіце, што вам таксама давядзецца стаць маладым дойлідам і пабудаваць самы прыгожы будынак. Але цяжкасць у тым, што ваш палац будзе стаяць на не вельмі ўстойлівым месцы, а вашыя канкурэнты будуць ствараць вам шматлікія перашкоды.

Перад вамі драўляны балансёр «Дойліды». Гэта настольныя гульня, дзе вам давядзецца выстаўляць на хісткую паўсферу дэталі рознай формы і памеру так, каб драўляная канструкцыя не перакулілася. Правілы простыя, але памятайце, што тут не перакуліць – не галоўнае: перамагае той гулец, які выставіў апошнюю дэталь.

Склад гульні:

  • паўсфера,
  • 40 дэталяў дзесяці розных відаў,
  • мяшэчак,
  • правілы гульні.

Узрост: ад 14 год
Колькасць гульцоў: 1-6 чал.
Час гульні: 15-20 хв.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.