Настольная гульня «Казачнік»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 48.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Казачнік» - гэта вельмі простая гульня, у якой трэба прыдумляць асацыяцыі да незвычайных малюнкаў са скрынкі. Малюнкі намалявалі чатыры таленавітыя беларускія мастакі, таму вам давядзецца прыдумляць асацыяцыі ад самых простых словаў да складаных фраз, кшталту: дзе мая гарбата,  гуляю ў ружовых акулярах, патрапіў у цеснае становішча!

«Казачнiк» - гэта беларуская версiя «Диксита» или «Имаджинариума», якая вылучаецца якасным артам i прыемным коштам.

Гульня складаецца з правілаў, гульнявога поля, 36 жэтонаў для галасавання, шасці фігурак, калоды з 72 картак з рознымі арыгінальнымі малюнкамі сучасных беларускіх мастакоў.

Колькасць гульцоў: 3-6.
Узрост: 8+.
Працягласць адной гульні: 30-40 хвілін.
Неабходныя ўменні: здольнасць аналізаваць, інтуіцыя, кемлівасць, фантазія.

Зроблена ў Беларусі.

Аўтар: Зміцер Афанасенка.

 

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.