Настольная гульня «Мова. Буслік. Жывёльны Свет»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 10.00 руб.

Purchase


Апісанне

«Мова. Буслік» - гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту - ад 3 да 7 гадоў.

Тэма «Жывёльны свет»

Настольная гульня «Мова. Буслік. Жывёльны свет» дае магчымасць пазнаёміцца з дзікімі і хатнімі жывёламі і птушкамі ці замацаваць іх беларускія назвы. Чвэрць прадстаўленых словаў - унікальныя. Тут вы сустрэнеце гіля і шуляка, малпу і тхора. Цікавасці гульні дададуць яркія карцінкі і розныя варыянты правілаў гульні.

Настольная гульня «Мова. Буслік»:

  • Знаёміць з цікавай і сакавітай беларускай мовай;
  • Матывуе да далейшага яе вывучэння;
  • У форме гульні павялічвае слоўнікавы запас;
  • Стварае добрыя ўмовы для размовы па-беларуску.

Склад гульні:

  • 32 карткі з літарамі;
  • 48 картак са словамі;
  • Правілы гульні;
  • Дадатак да правілаў.

Узрост: ад 3/ 5/ 7 гадоў.

Колькасць гульцоў: 2-6 чал.

Час гульні: 10-20 хв.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.