Настольная гульня «На трох кітах»

There is no image yet
Кошт: 35.00 руб.
Вага: 0.100 kg

Purchase


Апісанне

Пабудуй свой Сусвет… з дрэва

Драўляная гульня на баланс з правіламі, якія расказваюцца за адну хвіліну. Што цікава: розныя памеры дэталяў і кубік робяць кожную партыю гульні ўнікальнай. Дадатковую атмасферу стварае яе рамантычная назва «На трох кітах», нібы вы сапраўды будуеце свой сусвет.

Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівыя: ад стварэння да руйнавання – адзін неасцярожны крок.

У настольнай гульні «На трох кітах» гульцам будзе прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў – драўляных брускоў, дыскаў і шайбачак. Парадак размяшчэння дэталяў вызначыць лёс – шасцігранны кубік.

Склад гульні:

  • 6 драўляных дыскаў
  • 6 драўляных слупкоў
  • 30 драўляных шайбачак
  • 1 драўляны кубік
  • Правілы гульні

Узрост: ад 14 год
Колькасць гульцоў: 1-6 чал.
Час гульні: 10-15 хв.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.