Палітычная карта свету па-беларуску

Палітычная карта свету па-беларуску
Кошт: 8.00 руб.

Purchase


Апісанне

Палітычная карта свету на беларускай мове.

Упершыню мы маем сваю, беларускамоўную, не школьную, з сучасным дызайнам карту свету!

На карце прадстаўлены сучасны палітычны лад свету. Вызначаныя межы дзяржаў і тэрыторый, іх сталіцы і цэнтры. Дадзена дзяленне населеных пунктаў па колькасці насельніцтва. Тэрыторыі дзяржаў нязвыкла для падобнага роду прадукцыі афарбаваны фонамі блізкіх адценняў і выкананы ў адной каляровай гаме. 

Ідэя выдання дызайнерскай карты па-беларуску была распрацавана студыяй imago.by (каардынатар праекту Валянціна Андрэева) і падтрымана РУП «Белкартография».

Канцэпцыю карты стварыў дызайнер Саша Slashman Чабатароў. Яго ідэя - свет без межаў, дзяржавы, якія не маюць кардынальных адрозненняў.

Карта выйшла ў трох варыянтах: папяровая, ламінаваная і ламінаваная з падвесам. 

Выдавец: РУП «Белкартаграфія»
Памер: 100*70 см.
Маштаб 1:35 000 000.

Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.