Паштоўка «Аржавень»
Апісанне
Аржавень (Аржавеннік) - паводле беларускай міфалогіі, адзін з балотных духаў, гаспадар аржавення, іржавай балоты.
Брудна-руды, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сцябліна хвашча, нагамі, з іржавымі прыліпамі да ўсяго яго покрыва; увесь час рыгае і не можа прыцягнуць да сябе ўвагу нават неразборлівых нячысцікаў, а усе жывыя істоты абыходзяць яго жытло. Такім чынам Аржавенніку вельмі рэдка даводзіцца мець ахвяру: жывёла забягае ў аржавенне паспешліва, ратуючыся ад драпежнікаў, а чалавек зойдзе хіба што ў ненармальным стане. У час, калі Балотнік і Багнік могуць зімою, напрыклад, падмануць праезджага, Аржавенніку не ўдаецца закрыць свайго сараматнога жытла: калі аржавенне абы-як закрыецца ільдом і зацерусіцца снегам, той і другі абавязкова выдадуць знаходжанне Аржавенніка сваёю бура-жоўтаю афарбоўкаю. Аржавеннік больш спакойны, чым яго браты - Багнік і Балотнік , таму што спякотнае лета не высушвае аржавенне, а людзям не патрэбна гэтая неўрадлівая зямля: нячысціку застаецца валяцца на дне свайго жытла, абрастаць ліпкімі слаямі і падтрымліваць каламуць у аржавенні.
Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.
Зроблена з любоўю ў Беларусі.

Інфармацыя пра вытворцу »
Вам можа спадабацца
Паштоўка «Хапун»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Бай»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Лядашцік»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Баламуцень»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Хабёр»
Кошт: 1.50 руб.
Паштоўка «Баган»
Кошт: 1.50 руб.