Паштоўка «Баган»

Паштоўка «Баган»
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Баган - у беларускай міфалогіі дух-захавальнік свойскай рагатай жывёлы.

Баган ў залежнасці ад свайго стаўлення да гаспадара або памнажае, або выкрадае свойскую жывёлу: робіць жывёлу ці плоднай, або бясплоднай; нараджае дзіцяня жывёлы або жывым або мёртвым; пакідае маці пасля родаў або здаровай або хворай, або нават мёртвай.

У хлявах людзі заўсёды аддзялялі асаблівае месца для Багана з маленькімі яслямі з сенам і верылі, што Баган пасяляецца ў хлявах і ахоўвае жывёлу ад розных хвароб. Гэтым сенам кармілі парадзіху першы тыдзень пасля родаў.​

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца