+375 (29) 621 58 78
+375 (44) 508 58 90

Паштоўка «Хапун»

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
Кошт: 1.50 руб.

Purchase


Апісанне

Хапун - паводле беларускага і, мабыць таксама, украінскага фальклёру, міфічная істота, якая выкрадае маленькіх непаслухмяных дзяцей, альбо габрэяў незалежна ад узросту. Сам тэрмін «Хапун» уяўляе сабой скажоную назву Юдэйскага свята Йом Кіпур (Судны дзень), што зблізілася з дзеясловам «схапіць», «хопити». Згодна з беларускімі, украінскімі і польскімі павер'ямі ў дзень Йом Кіпура злы дух Хапун хапае аднаго габрэя або габрэйку і ўносіць яго з сабой.

Хапун - невялічанькі, скурчаны дзядок з доўгай сівою барадою і з вельмі вялікаю торбаю - большай, чым ён сам. Хапун лётае па ветры, прыглядаючыся, дзе якое дзіця не слухаецца старэйшых, капрызіць. Тады некалі падпільнуе, каб дзіця гэтае адышло далей ад дому, хапае яго і саджае ў сваю торбу. Як толькі пасадзіць дзіця ў торбу і завяжа яе, то тут ужо крычы не крычы - ніхто не пачуе. А каб раптам хто і пачуў, то Хапуна ўжо і след прастыне, бо носіцца ён вельмі хутка. Убачыць Хапуна папярэдне, каб схавацца ці ўцячы ад яго, таксама немагчыма, бо ён нябачны, і паказваецца тады, як развяжа торбу. А торбу ён развязвае толькі ў сябе дома.

«Не ідзі далека ад дому - Хапун ухопіць, пасадзіць у торбу і панясе за цёмны лес. А за цёмным лесам - балота, пасярод балота - стары корч, пад тым карчом - нара. Там і жыве Хапун . Ён носіць у сваю нару непаслухмяных дзяцей, усяляк з іх здзекуецца, нават б'е іх крапівою. I ніхто ўжо гэтых дзяцей не знойдзе: ні мама, ні тата, бо ніякі чалавек яшчэ ніколі не даходзіў да жытла Хапуна . I ніводнае дзіця не ўцячэ ад Хапуна . А як ужо гэтыя дзеці вырастаюць, то робяцца Хапунамі . I дзяўчаткі таксама робяцца. У іх вырастае доўгая сівая барада па калена».

Памер: 10*15 см.
Мастак: Яўген Кот.

Зроблена з любоўю ў Беларусі.
Інфармацыя пра вытворцу »

Водгукі

Вам можа спадабацца